У Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся чарговы ўрок з удзельнікамі групы «Юны архівіст»
22 снежня 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся чарговы ўрок з удзельнікамі групы «Юны архівіст» з дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога».
Вядучы архівіст Дзяржархіва Аліна Юргель на практыцы паказала дзецям, як праходзіць працэс апрацоўкі дакументаў. Вучні самастойна падшывалі, нумаравалі справы і афармлялі вокладкі.
У канцы ўрока супрацоўнікі архіва павіншавалі ўдзельнікаў праекта з надыходзячымі святамі і правялі Навагоднюю латарэю. Мерапрыемства завяршылася ўручэннем невялікіх салодкіх падарункаў ад архіва.
![]() |
| Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення ўрока |
