Добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў: архівісты установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную мерапрыемствам па ўшанаванні памяці абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У рамках Года добраўпарадкавання, супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі дакументальную выставу, прысвечаную воінскім пахаванням і мемарыялам, добраўпарадкаванне якіх – ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна.

Праца па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн у Рэспубліцы Беларусь узведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі.