Сустрэча з навучэнцамі Спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, членамі мемарыяльнага атрада Паста №1 у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
29 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у колькасці 31 чалавека.
З прывітальным словам перад ліцэістамі выступіў дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.
У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнай выставай Нацыянальнага архіва «История развития избирательной системы Республики Беларусь».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
4 сакавіка штогод адзначаецца прафесійнае свята – Дзень беларускай міліцыі, які быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. Для навучэнцаў ліцэя супрацоўнікі архіва Дарагуш І.У., Брылёва Т.І., Калабаева У.А. падрыхтавалі комплекс дакументаў па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў нашай рэспублікі, якія выклікалі ў ліцэістаў жывую цікавасць.
![]() |
| 1. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступае з прывітальным словам перад членамі мемарыяльнага атрада Паста №1. |
![]() |
| 2. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архіва. |
![]() |
| 3. Дарагуш І.У. распавядае членам мемарыяльнага атрада Паста №1 пра гісторыю архіва. |
![]() |
| 4. Дарагуш І.У. знаёміць членаў мемарыяльнага атрада Паста №1 з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі. |
![]() |
| 5. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 знаёмяцца з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі. |
![]() |
| 6. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 знаёмяцца з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі. |
![]() |
| 7. Дарагуш І.У. знаёміць членаў мемарыяльнага атрада Паста №1 з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі. |
![]() |
| 8. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 знаёмяцца з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі. |
![]() |
| 9. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 знаёмяцца з экспазіцыйнай выставай архіва «История развития избирательной системы Республики Беларусь» |
![]() |
| 10.Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 11. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 12. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 13. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 14. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 15. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |














