Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 6 мая 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 2 класа СШ №8 г.Магілёва.
Для маленькіх наведвальнікаў архіва быў праведзены майстар-клас «Лісты Перамогі», на якім хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй франтавога ліста, як працавала ваенна-палявая пошта і каму пісалі лісты салдаты. Аб чым думаў салдат, калі, схіліўшыся над аркушам паперы, таропка складаў пісьмо дадому – бацькам, жонцы, нявесце? Вядома, аб сям’і, аб таварышах, аб вайне. Ён спяшаўся падзяліцца сваімі радасцямі і нягодамі, бедамі і перамогамі, спяшаўся расказаць пра салдацкае сваё жыццё. Галоўны яго клопат – супакоіць блізкіх, паведаміць, што жывы – здаровы, ваюе, б’е ворага, і запэўніць, што вернецца з перамогай. У канцы экскурсіі праведзены майстар-клас па вырабе франтавога ліста. Рабяты падрыхтавалі лісты са словамі падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, уласнаручна падпісалі і ўпрыгожылі іх.
У рамках мерапрыемства хлопцы і дзяўчынкі наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць акунуцца ў атмасферу таго часу. Найбольшае захапленне выклікала друкарская машынка. А таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся як захоўваюцца дакументы.
![]() |
![]() |
1-2. Навучэнцы вырабляюць, падпісваюць і ўпрыгожваюць франтавыя лісты. |
![]() |
3. Вучні ў архівасховішчы. |
![]() |
![]() |
4-5. Вучні ў музейным пакоі. |
![]() |
6. Агульнае памятнае фота. |