Сустрэча з навучэнцамі сярэдняй школы №206 імя А.М. Кіжаватава г.Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь і намеснікам старшыні Рэспубліканскага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы С.У.Паповым
30 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архивы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі сярэдняй школы №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска і з намеснікам старшыні Рэспубліканскага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы Сяргеем Уладзіміравічам Паповым.
З прывітальным словам перад гасцямі выступіў дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі дзеці азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі Нацыянальнага архіва: « Чернобыль. Боль и память», «История развития избирательной системы Республики Беларусь», «Космос – наш!».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў Дарагуш І.У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і інш. дакументамі.
Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікалі баявыя лісткі партызанскіх атрадаў. Напярэдадні святаў Дня Перамогі і 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы з энтузіязмам прынялі прапанову ад работнікаў архіва падрыхтаваць у школе баявыя лісткі, прысвечаныя блізкім сваякам, якія прымалі ўдзел у вызваленні нашай рэспублікі.
![]() |
1. Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К.Дземянюк выступае з прывітальным словам перад навучэнцамі СШ №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска. |
![]() |
2. Сустрэча з гасцямі. |
![]() |
3. Вучні падчас наведвання архіва. |
![]() |
4. Дырэктар СШ №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска А.А.Клімковіч падчас сустрэчы з дырэктарам архіва А.К.Дземянюком. |
![]() |
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва. |
![]() |
6. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з выставай. |
![]() |
7. Навучэнцы знаёмяцца з выставай. |
![]() |
8. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з выставай. |
![]() |
9. Навучэнцы знаёмяцца з выставай. |
![]() |
10. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
11. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
12. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
13. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
14. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з дакументамі з асабістых фондаў. |
![]() |
15. Намеснік старшыні рэспубліканскага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы С.У.Папоў з навучэнцамі падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання. |