Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і агляднай экскурсіі для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №37 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе»
8 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і аглядная экскурсія для навучэнцаў 4-6 класаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №37 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе», накіраванай на папулярызацыю архіўнай справы і павышэнне гісторыка-культурнай адукаванасці падрастаючага пакалення. Падчас лекцыі дзеці даведаліся аб рабоце архіва і пазнаёміліся з багатым зместам дакументаў. Таксама школьнікі пабывалі ў выставачнай зале, а таксама – ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе назіралі за працэсам рэстаўрацыі і пераплёту архіўных дакументаў. Прафесійныя архівісты прадэманстравалі метады і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца для захавання крохкіх гістарычных дакументаў, што выклікала ў школьнікаў жывую цікавасць і павагу да працы архівістаў.
На фота: Вучні падчас наведвання архіва.
