Правядзенне экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 18 чэрвеня 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 8 класа сярэдняй школы № 4 г. Магілёва, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры.

У ходзе экскурсіі вядучы архівіст Брузгіна Святлана пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці. Расказалі аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Таксама юнакі азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: Абарона горада Магілёва, Партызанскі рух, 80-годдзе вызвалення горада Магілёва, Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У завяршэнні экскурсіі госці азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.

 

Фота 1. Супрацоўнік архіва Брузгіна Святлана знаёміць навучэнцаў з дакументамі архіва.
Фота 2. Навучэнцы сярэдняй школы № 4 г. Магілёва ў музейным пакоі.