У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася фотавыстава «Брэсцкая крэпасць. Аб’ектыўная памяць»
З 22 чэрвеня 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) запрашае карыстальнікаў чытальнай залы, гасцей архіва і аматараў фатаграфіі наведаць выставачны праект фотапрактыкума «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска. Экспазіцыя «Брэсцкая крэпасць. Аб’ектыўная памяць» прысвечана 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароне Брэсцкай крэпасці, створана пры ўдзеле пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.
Удзельнікі фотапрактыкума «Пазітыў» прадстаўляюць серыю аўтарскіх фатаграфій з мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта не проста фіксацыя манументаў, а глыбокае пагружэнне ў атмасферу месца, спроба перадаць праз святло, цені і ракурсы драматызм і веліч подзвігу.
Выстава «Брэсцкая крэпасць. Аб’ектыўная памяць» – гэта даніна павагі пакаленню пераможцаў і напамін пра тое, як важна захоўваць праўду пра вайну ў эпоху інфармацыйных выклікаў.
![]() |
| 1. Афіша выставы |
![]() |
| 2. Выступленне кіраўніка фотапрактыкум «Пазітыў»« М.М.Лінніка на адкрыцці выставы |
![]() |
| 3. На адкрыцці выставы |
![]() |
| 4. На адкрыцці выставы |
![]() |
| 5. Фотаздымкі на выставе |




