Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесе новае жыццё!»
1 лістапада 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесе новае жыццё!», якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з мэтай аднаўлення пашкоджаных ураганам ветравальна-бураломных участкаў.
Перад пачаткам работ спецыялісты лясной гаспадаркі правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама далі кароткія рэкамендацыі па выкарыстанні інструментаў для пасадкі.
У ходзе правядзення акцыі, архівістамі высаджаны саджанцы хвоі на тэрыторыі Калінінскага лясніцтва.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» працягнецца да 12 лістапада. Удзел у акцыі, прымеркаванай да Года якасці, можа прыняць любы жыхар краіны, для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва бліжэйшага лясгаса, дзе вас забяспечаць усім неабходным.
![]() |
1. Удзельнікі акцыі «Дай лесу новае жыццё!» на тэрыторыі Калінінскага лясніцтва |
![]() |
2. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі лесу |