Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове « Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

1 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, яго структуру і асноўныя напрамкі дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакуменальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У завяршэнні ўрока для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архивохранилище і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў.