Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 7-11 класаў ДУА «СШ №16 г.Гродна», ДУА «СШ №23 г.Гродна», ДУА «СШ №36 г.Гродна»

6 мая 2025 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў 7-11 класаў ДУА «СШ №16 г.Гродна», ДУА «СШ №23 г.Гродна», «СШ №36 г.Гродна». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступіла супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Д.У.Лісянская.

 

1. Навучэнцы ДУА «СШ №16 г.Гродна» пад час прагляду фільма.
2. Навучэнцы ДУА «СШ №23 г.Гродна» пад час прагляду фільма.
3. Навучэнцы ДУА «Гімназіі №36 г.Гродна» пад час прагляду фільма.