Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную выставу «Са знакам якасці. СААТ «Камунарка»«. Да 120-гадовага юбілею прадпрыемства і ў рамках Пяцігодкі якасці

У 2025 годзе фабрыка «Камунарка», адзін з сімвалаў беларускай кандытарскай прамысловасці, адзначае свой 120-гадовы юбілей. Значна, што ў гэты святочны год прадпрыемства было ўдастоена Дзяржаўнага знака якасці, які ўпершыню зацверджаны ў гісторыі суверэннай Беларусі.

Віртуальная выстава «Са знакам якасці. СААТ «Камунарка», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, раскажа пра гісторыю флагмана беларускай кандытарскай прамысловасці.

Выстаўка размешчана на сайце дзяржархіва па спасылцы.