Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА«Сярэдняя школа №42 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
11 красавіка 2025года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9класаў ДУА«Сярэдняя школа №42 г.Гродна» былі праведзены 2урока на тэмы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць» і «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіст. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.
Таксама дзецям былі паказаны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, пасведчанні вязняў гета. Падчас урокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале.
У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.
![]() |
![]() |
1−2. Навучэнцы ДУА«Сярэдняя школа №42 г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
3. Навучэнцы ДУА«Сярэдняя школа №42 г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча. |
![]() |
4. Навучэнцы ДУА«Сярэдняя школа №42 г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў. |