Тэматычны ўрок «Архіў – сёння»
14 чэрвеня 2024 года для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра» ў колькасці 20 чалавек было арганізавана правядзенне: тэматычнага ўрока «Архіў – сёння», агляднай экскурсіі ў сховішча дзяржархіва і экскурсіі па выставе архіўных дакументаў Героі Савецкага Саюза». Падчас мерапрыемстваў дзецям былі прадэманстраваны відэафільмы: «Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» і «Арганізацыя працы чытальнай залы архіва».
У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-м угодкам вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, навучэнцам быў прадэманстраваны поўнаметражны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
1. За праглядам фільма Вызваленне |
![]() |
2. Загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстанне дакументаў А.У.Дамашкевіч праводзіць тэматычны ўрок |
![]() |
3. Аглядная экскурсія ў сховішча архіва |
![]() |
4. Прагляд відэаролікаў аб архіве і рабоце чытальнай залы |
![]() |
5. Вучні СШ № 1 г. Мазыра (фота на памяць) |
![]() |
6. Экскурсія па выставе Ураджэнцы Мазыршчыны – Героі Савецкага Саюза |