Школьнікі на шляху да архіўнай справы: пазакласны занятак у Цэнтральнай лабараторыі

У дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» важным напрамкам работы кіраўніцтва з’яўляецца прафесійная арыентацыя моладзі, падрыхтоўка будучых спецыялістаў для ўмацавання кадравага патэнцыялу.

19 лістапада, у рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў па выяўленні школьнікаў, якія любяць гісторыю – патэнцыйных будучых работнікаў архіўнай галіны, лабараторыю наведалі старшакласнікі сярэдняй школы №86 г.Мінска разам з настаўнікам гісторыі Ганнай Сяргееўнай Турку.

Падчас сустрэчы дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко пазнаёміў школьнікаў са структурай архіўнай галіны, гісторыяй стварэння лабараторыі, яе задачамі, поспехамі і традыцыямі.
Школьнікі з захапленнем пазнаёміліся з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу: ад мікрабіялагічных даследаванняў і дэзінфекцыі пашкоджаных архіўных дакументаў да іх рэстаўрацыі, пераплёту, аблічбоўванню і мікрафільмаванню.

У завяршэнне сустрэчы У.Л.Клюйко перадаў у дар школьнай бібліятэцы кнігі з серыі «Партызанскі архіў», распавёў аб магчымасцях і перавагах мэтавага навучання на гістарычным факультэце БДУ, а таксама запрасіў навучэнцаў прыняць удзел у Рэспубліканскай канферэнцыі «Партызанскі архіў. I Дзіцячыя партызанскія чытанні», якая адбудзецца ў снежні ў Нацыянальным архіве.

 

Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (злева), настаўнік гісторыі СШ № 86 Г.С.Турку (справа) з навучэнцамі знаёмяцца з дзейнасцю лабараторыі
Загадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў А.М.Каханава (злева) знаёміць школьнікаў з асаблівасцямі выяўлення пашкоджанняў архіўных дакументаў
Загадчык сектара гігіенічнай ачысткі і дэзінфекцыі дакументаў С.І.Навуменка (злева) распавядае аб гігіенічнай ачыстцы дакументаў
Загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.І.Кулак (справа) знаёміць школьнікаў з прынцыпамі мікрафільмавання
Загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў І.В.Пацёкіна (злева) знаёміць з прыёмамі рэстаўрацыі дакументаў
Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (справа) перадае настаўніку гісторыі СШ № 86 Г.С.Турку (злева) для школьнай бібліятэкі выдання з серыі «Партызанскі архіў»