Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 6 «Б» класса ДУА «Сярэдняя школа №22 ім. І.П.Бохана г.Гродна»

19 лютага 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», з мэтай прыцягнення ўвагі да дзейнасці архіваў, былі арганізаваны лекцыя і экскурсія для вучняў 6 «Б»класа ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна». У ходзе мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення архіва, даведаліся, якія дакументы ў ім захоўваюцца, убачылі некалькі цікавых спраў. Яны наведалі бібліятэку, выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а таксама для іх быў арганізаваны прагляд фільма, падрыхтаванага БДАКФФД.

 

1. Навучэнцы пад час лекцыі.
2. Знаёмства архіўнымі справамі.