Наведванне вучнямі занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне

19 і 20 лютага 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі васьмікласнікі сярэдняй школы № 3 г. Кобрына.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь спецыялістамі архіва для дзяцей былі праведзены ўрокі «Аб героях былых часоў…» і «Героі Вялікай Айчыннай вайны». Школьнікам былі прадэманстраваны архіўныя дакументы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Каменданта С.А., Маслоўскага І.П. і Свірыдзюка М.Т., якія ўваходзяць у калекцыю дакументаў асабістага паходжання. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі ўспаміны ветэранаў, іх ордэнскія кніжкі, пасведчанні да медалёў, фатаграфіі і віншавальныя адрасы.

У завяршэнні сустрэч былі арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем архівасховішча.