Цэнтральная лабараторыя адкрыла дзверы для школьнікаў напярэдадні Дня абароны дзяцей

Напярэдадні Дня абароны дзяцей для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы №86 г.Мінска быў арганізаваны незвычайны ўрок у сценах Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Экскурсія прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

Дырэктар лабараторыі С.І.Мязга ў займальнай і даступнай форме расказаў юным гасцям пра тое, навошта трэба берагчы дакументы мінулага. Самым захапляльным стала наведванне аддзелаў рэстаўрацыі і кансервацыі. Там дзеці ў рэальным часе назіралі, як майстры дбайна вяртаюць першапачатковы выгляд папяровым сведчанням эпох, якія пацярпелі ад часу, і рыхтуюць іх да пераплёту.

 

1-3. Юныя госці Цэнтральнай лабараторыі знаёмяцца з рэстаўрацыяй і пераплётам дакументаў