10 красавіка 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы наведалі выхаванцы ГУДА «Дзіцячы сад №2 г.Баранавічы»
Для выхаванцаў старэйшай групы быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на якім дырэктар архіва В.І.Шэршань расказала будучым школьнікам пра ключавыя падзеі вайны, пазнаёміла з помнікамі і памятнымі мясцінамі, размешчанымі ў г.Баранавічы. Падчас урока таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». У завяршэнні ўрока адбылася аглядная экскурсія па архівасховішчы.
![]() |
1. Дырэктар дзяржархіва В.І.Шэршань расказвае выхаванцам пра помнікі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
2. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» |
![]() |
3. Аглядная экскурсія ў архівасховішча |