Аб удзеле загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у дыялогавай пляцоўцы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Будь ВПраве»

16 сакавіка 2026 года ў рамках рэспубліканскага прававога праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Будь ВПраве» на базе Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Адным са спікераў выступіла загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь У.А.Калабаева з дакладам «Дзейнасць Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны».

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты юрыдычнага факультэта БДУ і МІПСА.

У сваім выступленні спікер адзначыла, што гісторыя Вялікай Айчыннай вайны займае асаблівае месца ў маральнай і культурнай канструкцыі нашай дзяржавы і нашага народа. У галоўным законе Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі – пазначана, што «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Таксама ў артыкуле 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацоўваецца палажэнне аб тым, што «Праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

У.А.Калабаева падкрэсліла, што архівы Беларусі, і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у прыватнасці, з’яўляюцца галоўнымі захавальнікамі гістарычнай праўды і гістарычнай памяці нашай дзяржавы. А таксама адзначыла, што шматмільённы Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь – гэта не толькі дакументальная скарбніца нашай краіны, але таксама і галоўная крыніца гістарычнай праўды.

 

1. У.А.Калабаева падчас выступу
2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі
3. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі
4. Спікеры дыялогавай пляцоўкі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
5. Калектыўнае фота ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі