Аб наведванні занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне навучэнцамі сярэдняй школы № 7 г. Кобрына
Дзеці пабывалі на агляднай экскурсіі па архіве, азнаёміліся са складам дакументаў і іх умовамі захоўвання.
У фае архіва ўдзельнікі экскурсіі змаглі азнаёміцца з выставамі «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і «Знак бяды – OST», якая апавядае пра остарбайтэраў Кобрынскага раёна, сагнаных на прымусовыя работы ў Германію ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
У чытальнай зале архіва дзеці азнаёміліся з выставай «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Кобрыншчына ў дакументах 1939-1941 гг.», прымеркаванай да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
Школьнікам быў праведзены ўрок «Родны горад Кобрын», падчас якога вучні ўспомнілі шматвяковую гісторыю свайго горада. Азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, у якіх змяшчаецца інфармацыя аб гербах і сцягах роднага горада.
У завяршэнні сустрэчы дзецям была прадэманстравана віртуальная выстава «Кобрын – «Маленькі Парыж», падрыхтаваная ў рамках віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі».
1. Вучні падчас агляднай экскурсіі па архіве |
2. Школьнікі падчас урока «Родны горад Кобрын» |