Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі гімназіі №6 г.Брэста
27 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-га класа ДУА «Гімназія №6 г.Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў расказалі дзецям аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў Рэспублікі Беларусь, пра тое, як ствараўся Дзяржархіў Брэсцкай вобласці і якія дакументы ён захоўвае. Больш падрабязна гімназістам расказалі аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве.
У ходзе лекцыі вучням прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», прадстаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Далей вучням была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Гімназісты падчас лекцыі |
![]() |
2. Падчас прагляду фільма |
![]() |
3. Вучні падчас экскурсіі па архівасховішчы |
![]() |
4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |