Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Вызваленне» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне»
3 мая 2024 г.супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» правялі два паказы дакументальнага фільма «Вызваленне» ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Перад паказам фільма з уступным словам выступіла загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў С.У.Заруба.
![]() |
1. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас выступлення перад навучэнцамі Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа |
![]() |
2. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас другога выступлення перад навучэнцамі каледжа |
![]() |
3. Навучэнцы каледжа падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне» |