У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў урок памяці «Трагедыя Хатыні»
21 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок памяці «Трагедыя Хатыні» з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».
Мерапрыемства было прысвечана страшнай старонцы ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны-спаленню нямецка-фашысцкімі акупантамі маленькай беларускай вёскі Хатынь, якая стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У ходзе мерапрыемства дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, даведаліся пра падзеі, якія адбыліся ў вёсцы Хатынь і лёс яе жыхароў, а таксама пра мемарыяльны комплекс, створаны на месцы трагедыі.
У завяршэнні мерапрыемства для дзяцей быў арганізаваны паказ відэасюжэту аб спаленай 22 сакавіка 1943 г. вёсцы Хатынь і праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы.
![]() |
1. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства |
![]() |
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства |
![]() |
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства |
![]() |
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
5. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас азнаямлення з выставай «А заўтра была Перамога». |