Аб правядзенні навучальнага занятку з работнікамі Міністэрства юстыцыі

30 жніўня 2024 г. у рамках выканання даручэння першага намесніка Міністра юстыцыі Н.М.Філіпавай дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў правёў навучальны занятак з работнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі «Аб парадку вызначэння і вылічэння тэрмінаў выканання дакументаў (даручэнняў)».

А.Я.Рыбакоў падрабязна спыніўся на пытаннях вызначэння і вылічэння тэрмінаў выканання дакументаў у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2021 г.№221рп, а таксама распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2021 г. №314р.

Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі і адзначылі актуальнасць пытанняў, што разглядаліся на занятках.

Па выніках праведзенага занятку БелНДІДАС будуць падрыхтаваны адпаведныя тлумачэнні.

 

1. Выступленне дырэктара БелНДІДАД А.Я.Рыбакова
2. Работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі