Урачысты мітынг, прысвечаны занясенню работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на Дошку «Лепшыя работнікі архіва»

28 студзеня 2025 года ў холе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты мітынг работнікаў архіва. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк у чарговы раз падзякаваў калектыву за высокія паказчыкі па выніках 2024 г. Ва ўрачыстай абстаноўцы Андрэй Канстанцінавіч яшчэ раз адзначыў работнікаў, занесеных на дошку «Лепшы работнік архіва» па выніках працы ў 2023 г. і абвясціў, што ў адпаведнасці з загадам дырэктара НАРБ №14-к ад 15.01.2025 за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыўнасць у працы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці архіва, па выніках працы ў 2024 г. на дошку «Лепшыя работнікі года» занесены Бягун М.П., Булатоўская С.У., Ваўчынская Ю.А., Ермашкевіч А.М., Ізбаш М.Ю. і Маслоўская I.У.

Дзямянюк А.К. падзякаваў лаўрэатам і ўсяму калектыву архіва і пажадаў усім далейшых поспехаў у працы.

 

1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і алзiн з лепшых работнікаў па выніках 2023 года Д.В.Грыцавец
2. Урачыстае адкрыццё дошкі «Лепшы работнік года» па выніках 2024 г.
3. Дырэктар архіва А.К.Дземянюк і лепшыя работнікі НАРБ па выніках 2024 г.
4. Дошка «Лепшы работнік архіва»