Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Крэпасць – герой» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Л.М.Даватара г.Гродна»

12 мая 2026 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Крэпасць – герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Л.М.Даватара г.Гродна». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступіла Шапнеўская Н.Я., супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў.

На фота: Навучэнцы пад час прагляду фільма.