Аб правядзенні з вучнямі ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» тэматычнага мерапрыемства «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 23 лютага 2026 года для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць». Падчас правядзення мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Чырвонай Арміі (пасродкам артыкула ў газеце ад 23.02.1918 года, якая знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў архіўнай установе), з гісторыяй свята ў цэлым.
Рабятам была таксама прадастаўлена магчымасць прагледзець відэаролік, падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту, у аснове якога – малюнкі, прысвечаныя тэме партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прадастаўленыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Ю.М.Супоненка для вучняў установы адукацыі была арганізавана віктарына, прымеркаваная да Дня Абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Падчас правядзення мерапрыемства; |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 5-8. Падчас правядзення віктарыны; |
![]() |
![]() |
| 9-10. Вучні знаёмяцца з архіўнымі дакументамі. |









