«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж»

У рамках акцыі «Архівы-школе» 17 кастрычніка 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 3 курса ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

У ходзе экскурсіі рабяты пазнаёміліся з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая прысвечана падзеям з гісторыі горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аднаўленнем горада ў пасляваенны перыяд. Найбольшую цікавасць гасцей выклікала гераічная абарона г. Магілёва, а таксама факты генацыду беларускага народа ў гады вайны.

Таксама госці пазнаёміліся з працай архіва, парадкам доступу да архіўных дакументаў, пабывалі ў архівасховішчы і лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў.

Пасля экскурсіі ў чытальнай зале архіва для навучэнцаў быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асаблівую цікавасць выклікалі звесткі аб фактах гвалтоўнага вывазу працаздольнага насельніцтва на тэрыторыю фашысцкай Германіі. Цяжкая фізічная праца і невыносныя ўмовы ўтрымання ў фашысцкіх лагерах зрабілі незгладжальнае ўражанне на іх.

 

1. Вядучы архівіст Аляксандр Петухоў знаёміць рабят з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
2. Вучні УА «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» на фоне банэрнай выставы «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» ў холе архіва.