Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
10 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г.Гродна» былі праведзены 2 ўрокі на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».
Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.
У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.
![]() |
1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 42 г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 42 г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча. |
![]() |
3, Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 42 г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў. |
![]() |
4. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 42 г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў. |