Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства, прысвечанага 82-й гадавіне вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
24 лістапада 2025 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «Слаўным старонкам гісторыі прысвячаецца», у якім прынялі ўдзел навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа сярэдняй школы нумар 72 г.Гомеля, маладыя афіцэры і сяржанты Цэнтральнага раённага аддзела ўнутраных спраў г.Гомеля і супрацоўнікі архіва.
Экспертамі выступілі дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гуржый, дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Францыска Скарыны Станіслаў Чарапко, намеснік старшыні Навабеліцкай раённай арганізацыі «Белая Русь» Любоў Ткач, намеснік камандзіра роты ППСМ па ідэалагічнай падрыхтоўцы, маёр міліцыі Віктар Шафарэнка, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі.
Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў адкрыў мерапрыемства словамі пра тое, што цяперашняе пакаленне ў адказе за памяць пра герояў той вайны. Без памяці пра мінулае, няма будучыні.
– Нашы дзяды і прадзеды спазналі, што такое вайна. Пекла бесчалавечнай вайны закранула кожную сям’ю. Шмат гадоў прайшло з дня вызвалення нашага горада і перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Але невыносны боль страты пра тых, хто не вярнуўся з тых баёў дагэтуль. Вялікая Айчынная вайна адыходзіць ад нас усё далей і далей. Удзельнікаў вайны амаль не засталося. Сучаснае пакаленне абавязана шанаваць і паважаць усіх, хто адстаяў незалежнасць нашай роднай зямлі, – сказаў Юрый Шастапалаў.
Станіслаў Чарапко распавёў пра вызваленне горада, якое адбывалася ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі з 10 па 30 лістапада 1943 года. У неверагодна цяжкіх і кровапралітных баях за вызваленне горада загінула амаль 22 тысячы байцоў і больш за 66 тысяч атрымалі раненні. Сярэднясутачныя страты забітымі і параненымі склалі 4200 чалавек. Такая цана за вызваленне Гомеля. Гэтую неверагодную цану трэба памятаць і перадаваць будучым пакаленням.
Пра ўклад гомельскіх міліцыянераў, якія першымі сталі на абарону роднага горада, у складзе знішчальных батальёнаў і Гомельскага палка народнага апалчэння, распавяла старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка. Таксама яна прэзентавала віртуальную выставу архіўных дакументаў аб гісторыі станаўлення Гомельскай губернскай міліцыі.
Архіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Вікторыя Рудэнка распавяла прысутным аб працы Дзяржаўнай Надзвычайнай Камісіі па выяўленні злачынстваў і нанесенай шкодзе нямецка-фашысцкімі захопнікамі па Гомельскай вобласці.
Выстава фільтрацыйных спраў, размешчаная ў чытальнай зале архіва, прадэманстравала гасцям унікальныя архіўныя дакументы рэпатрыяваных савецкіх грамадзян, угнаных у нямецкае рабства.
Намеснік старшыні Навабеліцкай раённай арганізацыі «Белая Русь» Любоў Ткач у сваім выступе асабліва падкрэсліла важнасць знамянальнай даты – Дзень вызвалення Гомеля 26 лістапада 1943 года для беларусаў і асабліва гамяльчан. Менавіта з гэтай даты пачалося вызваленне ўсёй Беларусі. Моладзі неабходна ведаць і перадаваць будучым пакаленням гісторыю свайго роднага краю, шанаваць памяць загінулых герояў, наведваць і ўладкоўваць памятныя месцы славы.
На заканчэнне мерапрыемства выступіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гуржый. У сваім выступе ён асабліва адзначыў неацэнны працоўны ўклад гамяльчан у аднаўленні роднага горада. Ужо ў першыя дні вызвалення горада гамяльчан выйшлі на суботнік. У рэкордна кароткія тэрміны гараджане аднавілі чыгуначны вузел і прыступілі да аднаўлення і наладкі дзейнасці прадпрыемстваў.
– 26 лістапада – гэта адна з найбольш шанаваных дат у гістарычным летапісе нашага горада. Беларусь першай з савецкіх рэспублік прыняла на сябе ўдар фашысцкай ваеннай машыны і ўнесла вялізны ўклад у агульную Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, цана якой для нашага народа вельмі вялікая! – сказаў на заканчэнне Андрэй Гуржый.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых пры вызваленні г.Гомеля.
Для гасцей мерапрыемства правялі экскурсію па архівасховішчы і прадэманстравалі дакументальны фільм БДАКФФД аб вызваленні Гомельшчыны.
![]() |
![]() |
| 1-2. Удзельнікі круглага стала «Слаўным старонкам гісторыі прысвячаецца» |
![]() |
| 3. Выступ дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.Шэстапалава |
![]() |
| 4. Выступ дэкана факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Францыска Скарыны С.Чаропка |
![]() |
| 5. Выступ архівіста В.Рудэнка |
![]() |
| 6. Выступ намесніка старшыні Навабеліцкай раённай арганізацыі «Белая Русь» Л.Ткач |
![]() |
| 7. Выступае першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.Гуржый |
![]() |
| 8. Дэманстрацыя віртуальнай выставы пра гісторыю станаўлення Гомельскай губміліцыі |
![]() |
| 9. Прагляд дакументальнага фільма БДАКФФД «Вызваленне Гомеля» |
![]() |
| 10. Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захарання дакументаў С.Прымакова праводзіць экскурсію па архівасховішчы |









