Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» лекцыі для студэнтаў «Работа аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый»

8 чэрвеня 2026 г. у межах музейна-архіўнай практыкі ў чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці адбылася лекцыя для студэнтаў 2 курса факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Лекцыю «Работа ў аддзеле справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый» правяла архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Анастасія Арцем’ева.

На лекцыі Анастасія Арцем’ева расказала студэнтам пра нарматыўна-прававыя акты ў сферы архіўнай справы і справаводства, пра крыніцы камплектавання архіва, метадычную дапамогу аддзела арганізацыям у фарміраванні і перадачы на пастаяннае захоўванне дакументаў у абласны архіў.

У сваім выступленні Анастасія звярнула ўвагу студэнтаў на важнасць фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду, правільнае афармленне дакументацыі і важнасць захаванасці тых ці іншых дакументаў.

У чытальнай зале архіва студэнты пазнаёміліся з даведнікам Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, які раскрывае склад і змест дакументальных матэрыялаў, што захоўваюцца ў архіве. З дапамогай даведнікам можна лёгка арыентавацца ў архіўных фондах і самастойна працаваць з дакументамі ў чытальнай зале архіва. Даведнік ёсць у электронным выглядзе на сайце «Архівы Беларусі», у папяровым выглядзе ў чытальнай зале архіва.

Таксама студэнты даведаліся пра склад дакументаў архіва, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці крыніц курсавых і дыпломных работ.

 

1-3. Падчас правядзення лекцыі