Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для вучняў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Гродна»
5 студзеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзены лекцыі і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, а таксама прагледзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.
На фота: Навучэнцы пад час экскурсіі.
![]() |
