«Архівы-школе»: аглядная экскурсія для студэнтаў міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 8 красавіка 2025 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 1 курса міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі універсітэт».

Работнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі расказалі студэнтам аб спецыфіцы работы архівістаў, асноўных напрамках дзейнасці архіва, складзе дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні.

Студэнтам была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннаму аднаўленню горада Магілёва.Студэнты наведалі архівасховішча, чытальную залу і лабараторыю па алічбоўцы дакументаў. У завяршэнні экскурсіі гасцям быў прадэманстраваны фільм «Аперацыя «Баграціён», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск).

 

1. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая знаёміць студэнтаў міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» з умовамі захоўвання архіўных дакументаў.
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў знаёміць студэнтаў міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
3. Студэнты міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі універсітэт» падчас прагляду дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён».
4. Супрацоўнікі міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» у актавай зале архіва.