Рэквіем «Мінулыя праз пекла» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

21 красавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку прыняў удзел у рэквіеме «Мінулыя праз пекла», прысвечаным вязням канцлагераў. Адбылося мерапрыемства на базе Філіяла №1 – Дзіцячая бібліятэка ім.Л.Талстога для навучэнцаў Сярэдняй школе №10 ім.В.М.Азіна г.Полацка. Удзельнікі мерапрыемства пагрузіліся ў страшныя падзеі ваенных гадоў, даведаліся аб тым, у якіх умовах даводзілася жыць вязням канцлагераў і якія пакуты перанеслі.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна прадставіла паведамленне «Сведчанні відавочцаў», падрыхтаванае па дакументах архіва.

Навучэнцы азнаёміліся з успамінамі сведкаў і вязняў аб нямецка-фашысцкіх злачынствах на тэрыторыі горада Полацка і Полацкага раёна. Таксама прадэманстраваны відэаролік Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Вязні».

На фота: Рэквіем «Мінулыя праз пекла»