Аб арганізацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» супрацоўнікам ВУ «Мазыргаз»

25 красавіка 2025 г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з мэтай арганізацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, наведалі ПУ «Мазыргаз».

Перад праглядам архівіст Супаненка Ю.М. азнаёміла прысутных з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.

 

1. Архівіст Супоненка Ю.М. знаёміць прысутных з гісторыяй стварэння фільма.;
2-4. Падчас прагляду дакументальнага фільма.