Семінары на тэму «Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. Афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў. Перадача спраў у архіў установы і на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы»
11-12 чэрвеня 2026 года, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў, ва ўстановах адукацыі «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання імя М.А.Карначонка» і «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж» архівістам 1 катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Катлоўскай Наталляй праведзены семінары на тэму «Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. Афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў. Перадача спраў у архіў установы і на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы».
Работнікі ўстаноў адукацыі азнаёміліся з правіламі афармлення спраў у аддзелах і структурных падраздзяленнях устаноў, парадкам перадачы спраў у архівы ўстаноў і на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўны архіў. У заключнай частцы семінараў, спецыяліст архіва адказала на пытанні, якія тычацца дзейнасці архіва, вядзення справаводства, а таксама складання наменклатуры спраў.
![]() |
| 1. Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Катлоўская Наталля праводзіць семінар на базе УА «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання імя М.А.Карначонка» |
![]() |
| 2. Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Катлоўская Наталля праводзіць семінар на базе УА «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж» |

