Сустрэча з навучэнцамі Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

6 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках сустрэчы для навучэнцаў была падрыхтавана экспазіцыйная выстава, прысвечаная Дню памяці воінам-інтэрнацыяналістам. 15 лютага 1989 года апошнія падраздзяленні абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў пакінулі тэрыторыю Афганістана. Для савецкіх вайскоўцаў Афганская вайна скончылася не перамогай або паражэннем, а велізарнай трагедыяй і неуціхлым болем.

Дарагуш І.У. і вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Т.І.Брылёва расказалі аб рабоце дзяржаўных і партыйных органаў БССР і Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў краіны па вырашэнні сацыяльных пытанняў воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама ўвекавечанні памяці іх подзвігу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан у 1979-1989 гадах. На выставе навучэнцы азнаёміліся з картамі Афганістана, фатаграфіямі савецкіх вайскоўцаў, прадстаўнікоў узброеных сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, мірнага насельніцтва краіны, асабістымі справамі воінаў-інтэрнацыяналістаў, якім былі ўстаноўлены персанальныя пенсіі.

Дакументы выклікалі вялікую цікавасць у вычняў. Дарагуш І.У. і Брылёва Т.І. адказалі на шматлікія пытанні.

 

1. Навучэнцы каледжа падчас наведвання архіва
2. Навучэнцы каледжа падчас наведвання архіва
3. Дарагуш І.У. распавядае пра гісторыю архіва
4. Дарагуш І.У. азнаямляе навучэнцаў з дакументамі экспазіцыйнай выставы, прысвечанай Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
5. Навучэнцы азнаямляюцца з дакументамі экспазіцыі
6. Дарагуш І.У. азнаямляе навучэнцаў з дакументамі экспазіцыйнай выставы, прысвечанай Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
7. Дарагуш І.У. і Брылёва Т.І. распавядаюць навучэнцам аб дакументах прадстаўленых на экспазіцыі
8. Навучэнцы азнаямляюцца з дакументамі экспазіцыі
9. Навучэнцы азнаямляюцца з дакументамі экспазіцыі