Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
23 і 24 красавіка 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў экскурсіі студэнтам факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй БДАНТД, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці. Таксама яны наведалі архівасховішчы, дзе заг.аддзелам забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава паслядоўна расказала аб стварэнні аптымальных умоў захоўвання дакументаў і размяшчэнне іх у сховішчы, захаванне парадку выдачы спраў са сховішчаў, праверцы наяўнасці і стану спраў, забеспячэнні захаванасці дакументаў пры надзвычайных сітуацыях.
У завяршэнні экскурсіі супрацоўнікі архіва правялі дэманстрацыю архіўных дакументаў, звязаных з асноўнымі аспектамі навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
У выніку экскурсіі студэнты атрымалі новыя ўражанні і веды, якія, несумненна, будуць карысныя ім у далейшым.
![]() |
1. М.А.Міхайлава падчас экскурсій |
![]() |
2. Наведванне архівасховішча |
![]() |
3. У адным з памяшканняў БДАНТД |
![]() |
4. Наведванне архівасховішча |