6 мая 2025 г. у Віцебску адбыўся прэм’ерны паказ анімацыйна-дакументальнага фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі -2» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»

Другая частка анімацыйна-дакументальнага альманаха распавядае пра падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечаны у пяці ўнікальных мемарыяльных комплексах, прысвечаных ахвярам канцлагера «Шталаг-352», трагедыі ў Хатыні, вязням Азарыцкага лагера смерці, абаронцам Брэсцкай крэпасці і першым баявым залпам легендарнай «Кацюшы».

Паказ для навучэнцаў школ і гімназій г.Віцебска адбыўся ў Доме кіно – найбуйнейшым кінатэатры абласнога цэнтра. Перад пачаткам сеансу з уступным словам аб увекавечанні памятных месцаў і падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, выступіў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка.

На фота: Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка выступае перад паказам фільма