Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» занесена на Дошку гонару Глыбоцкага раёна

3 ліпеня 2024 года ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Глыбокае адбылося ўшаноўванне найлепшых працоўных калектываў раёна.

Рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 14 чэрвеня 2024 года №678 за высокія дасягненні ў выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе працоўны калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» занесены на Дошку гонару Глыбоцкага раёна.