У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай

У ходзе экскурсіі дзеці даведаліся аб арганізацыі архіўнай справы і сетцы архіваў у Рэспубліцы Беларусь, складзе фондаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, прынцыпах працы з архіўнымі дакументамі, а таксама азнаёміліся з выставачнымі і выдавецкімі праектамі архіва. Найбольшую цікавасць у вучняў выклікалі наведванне аднаго з архівасховішчаў і прагляд віртуальных выстаў.

 

1. Падчас правядзення мерапрыемства
2. У адным з архівасховішчаў