Занальны архіў у г.Крычаве прадастаўляе віртуальную выставу, прымеркаваную да Года якасці «Лепшыя працаўнікі вёскі Крычаўшчыны на старонках газет»

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прадстаўляе віртуальную выставу, прымеркаваную да Года якасці «Лепшыя працаўнікі вёскі Крычаўшчыны на старонках газет».

Пасля Вялікай Айчыннай вайны перадавікамі сельскай гаспадаркі ў СССР сталі калгаснікі і працаўнікі калгасаў, якія самааддана працавалі для аднаўлення і развіцці галіны. У БССР, як і па ўсім Саюзе, назіраўся масавы рух за павышэнне прадукцыйнасці працы і аднаўленне разбуранай гаспадаркі.

Іх імёны часта згадваліся ў прэсе, ім прысвойваліся званні Герояў Сацыялістычнай Працы, яны ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі.