Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубронак»

У рамках акцыі «Архівы-школе» ў НДААЦ «Зубронак» прайшла тэматычная сустрэча «Чароўны свет кіно».

Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ведаў удзельнікаў змены «Мой профіль» аб гістарычных і тэхнічных аспектах кінамастацтва. Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты азнаёміліся са структурай і работай Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, даведаліся, як і дзе захоўваецца спадчына беларускага кіно.

Удзельнікаў зацікавіў фільм, які апавядае пра стогадовую гісторыю беларускага кіно.

Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню цікавасці да гістарычнай спадчыны і тэхнічным аспектам кінаіндустрыі, а таксама акцэнтавала ўвагу на важнасць захавання кінадакументаў для будучых пакаленняў.

 

1. Прадстаўленне гасцей удзельнікам змены НДААЦ «Зубронак», 17 снежня 2025 г.
2. Прагляд удзельнікамі змены фільма «Жыццё маё кінематограф!», 17 снежня 2025 г.
3. Прагляд удзельнікамі змены фільма «Жыццё маё кінематограф!», 17 снежня 2025 г.
4. Выступленне архівіста аддзела выкарыстання інфармацыі і дакументацыі перад удзельнікамі змены НДААЦ «Зубронак», 17 снежня 2025 г.