Кіналекторый у Кобрынскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання
24 красавіка 2025 г. на базе ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання» для навучэнцаў была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага БДАКФФД да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Перад праглядам навучэнцы каледжа былі азнаёмлены з гісторыяй стварэння фільма. Дырэктар занальнага архіва ў г.Кобрыне Ю.У.Закірава распавяла якія ўрыўкі з дакументальных фільмаў былі выкарыстаны аўтарамі пры яго падрыхтоўцы, пералічыла асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны, якія ўвайшлі ў фільм, а таксама пра тое, хто працаваў над яго стварэннем.
![]() |
1. Выступленне дырэктара занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне Ю.У.Закіравай падчас кіналекторыя |
![]() |
2. Навучэнцы каледжа падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |