Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі

8 красавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі», якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».

Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Святлана Казлова падрабязна расказала аб асноўных задачах і функцыях архіваў арганізацый, аб складанні наменклатуры спраў арганізацый, падрыхтоўцы спраў да перадачы ў архіў арганізацый, у дзяржаўны архіў.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў расказалі навучэнцам пра гісторыю архіва, аб складзе дакументаў, якія ў ім захоўваюцца, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У лекцыі таксама былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

У завяршэнне лекцыі навучэнцам быў прадэманстраваны падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

У ходзе азнаямленчай экскурсіі па архіве навучэнцы таксама наведалі архівасховішча, лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Падчас лекцыі
2. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Святлана Казлова расказвае навучэнцам аб асноўных задачах і функцыях архіваў арганізацый
3. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута знаёміць навучэнцаў з умовамі захоўвання архіўных дакументаў
4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў