В Гомелі пачаў сваю працу медыя-марафон «Без тэрміну даўнасці: непакораныя»
13 мая 2026 года ў ГУА «Сярэдняя школа №74 г.Гомеля» быў дадзены старт трохдзённаму маладзёжнаму форуму «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», які сабраў маладых удзельнікаў з Расіі і Беларусі.
Медыямарафон праводзіць Міжрэгіянальная грамадская арганізацыя «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расіі і Дэпартамента па архівах і дакументазвароце Міністэрства юстыцыі Беларусі. Сярод партнёраў праекта – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці.
З беларускага боку з прывітальным словам да ўдзельнікаў медыямарафону звярнуліся: дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Арцём Камалыеў, Высокапраасвяшчэннейшы Стэфан, арцыбіскуп Гомельскі і Жлобінскі.
Мэта праекта – супрацьдзеянне фальсіфікацыі гістарычных фактаў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду савецкага народа. У плане работы медыямарафона – навучанне навучэнцаў – маладых кінематаграфістаў асновам рэжысуры і мантажу пры стварэнні кароткаметражных гістарыка-дакументальных медыяработ пра генацыд савецкага народа на аснове архіўных дакументаў. Трохдзённы адукацыйны працэс пройдзе ў інтэрактыўным фармаце і ўключыць тэорыю і практыку па стварэнні прац на складаную праблематыку генацыду. Па выніках выкананых прац кампетэнтнае журы абярэ лепшыя працы маладых кінематаграфістаў. Фіналісты будуць запрошаны ў «Арлёнак» у Краснодарскі край Расійскай Федэрацыі, дзе ў верасні спецыяльная змена «Непакораныя» будзе прысвечана гісторыі і кіно.
На форум прыехалі прафесійныя сцэнарысты, рэжысёры, акцёры і архівісты з Расіі, сярод якіх – акцёр і рэжысёр тэатра і кіно Алег Голуб, Саветнік дырэктара аналітычнага дэпартамента Дзяржаўнага фонду кінафільмаў РФ, Ганаровы архівіст Расіі – Рымма Майсеева, Наталля Васільева – дырэктар дзіцячага медыйнага аб’яднання «Бумеранг», член саюза кінематаграфістаў Расіі і іншыя ўдзельнікі.
Медыямарафон «Без тэрміна даўнасці: непакораныя» ў медыя.
На фота: Удзельнікі і госці медыямарафона «Без тэрміну даўнасці: непакорныя»
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |








