Аб правядзенні ўрока памяці для выхаванцаў аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 24 чэрвеня 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» для выхаванцаў аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра» было арганізавана правядзенне ўрока памяці «Несмяротны той, хто Айчыну выратаваў», прысвечанага Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Рабятам таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 85-й гадавіны з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Далей рабят чакала займальная экскурсія па архіўнай установе «Прафесія – архівіст: погляд знутры».

 

1-4. Падчас правядзення мерапрыемства
5-6. Падчас прагляду дакументальнага фільма
7-9. Экскурсія па архіўнай установе