АДКРЫЦЦЕ ДАКУМЕНТАЛЬНАЙ ВЫСТАВЫ «80 ГАДОЎ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ»

Напярэдадні святкавання «Дня Перамогі» супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску на пляцоўцы кінатэатра «Перамога» г.Пінска была арганізавана дакументальная выстаўка архіўных дакументаў «80 гадоў Вызвалення Беларусі». 2 мая на адкрыцці выставы прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі Пінскага гарвыканкама, студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, навучэнцы школ і каледжаў горада.

Архіўныя дакументы з’яўляюцца галоўнымі крыніцамі інфармацыі аб Вялікай Айчыннай вайне. Дакументы дапамагаюць ацаніць маштаб прычыненай шкоды за перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. У іх змяшчаюцца факты аб расстрэлах мірнага насельніцтва, палітыцы генацыду, зламаных лёсах людзей. Выстава будзе экспанавацца да 19 мая.

 

1. Дакументальная выстава архіўных дакументаў
2. Дакументальная выстава ў кінатэатры Перамога г.Пінска
3. Азнаямленне з выставай
4. Наведвальнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі