Аб правядзенні ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
27-30 красавіка 2026 года з нагоды 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці арганізаваў серыю кінапаказаў фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Кінапаказы суправаджаліся прэзентацыяй падрыхтаванай архівам выстаўкі архіўных дакументаў «Да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», на якой прадстаўлены дакументы агульнасаюзнага і рэгіянальнага ўзроўняў, якія адлюстроўваюць мерапрыемствы па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у прыватнасці аб працаўладкаванні, забеспячэнні жыллём і сацыяльна-бытавым абслугоўванні эвакуяванага насельніцтва.
З фільмам і выстаўкай азнаёміліся на базе архіва супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, навучэнцы УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання», вучні 6-га і 8-га класаў ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Брэста імя А.Ф.Наганава».
Таксама фільм быў прадэманстраваны ва УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» студэнтам гістарычнага факультэта.
![]() |
![]() |
| 1-2. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама падчас прагляду фільма |
![]() |
| 3. Навучэнцы каледжа падчас прагляду фільма |
![]() |
| 4. Вучні 6-га класа школы №9 г.Брэста падчас прагляду фільма |
![]() |
| 5. Школьнікі знаёмяцца з выстаўкай архіўных дакументаў |
![]() |
| 6. Вучні 8-га класа школы №9 г.Брэста падчас прагляду фільма |
![]() |
| 7. Студэнты БрДУ імя А.С.Пушкіна падчас прагляду фільма |
![]() |
| 8. Выстаўка архіўных дакументаў «Да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» |







